На пажары ў Круглым загінуў выратавальнік. 21.by

На пажары ў Круглым загінуў выратавальнік

01.12.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 лістапада ўдзень адбыўся пажар на ААТ "Круглянскі льнозавод". Загарэлася льнотраста ў шосе з жалезабетоннымі перакрыццямі, якая была пабудавана 22 гады таму. У выніку пажару знішчана 1300 тон ільнотрасты, але ўратавана 500 тон ільнотрасты ў суседняй шосе. Мяркуемая прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём. На месцы здарэння працуюць аператыўныя групы, якія ўстанаўліваюць асобаў, вінаватых у пажары.

Пры тушэнні пажару пацярпеў начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Аляксандр Ніканчык. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю Круглянскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ён памёр ад атрыманых траўмаў. Аляксандру Ніканчыку было толькі 22 гады.

Ілона Іванова.

Выкраў з касы 11 млн

Наведнік крамы будаўнічых матэрыялаў знік разам з выручкай

Здарылася гэта вечарам, калі ў сталічным магазіне было няшмат людзей: пакуль прадавец шукала для мужчыны белыя шпалеры, той "экспрапрыяваў" грошы. Паводле звестак прэс-афіцэра партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, калі жанчына вярнулася ў памяшканне, пакупніка і след прастыў. Прадавец жа, калі падбегла да касы, убачыла, што тая адкрытая, а ў адсеку для буйных купюр — як вымецена. Супрацоўнікі міліцыі, якім паведамілі пра крадзеж, знайшлі 29-гадовага падазронага праз некалькі дзён. Мужчына, дарэчы, да гэтага часу паспеў патраціць усе выкрадзеныя грошы.

Праваахоўнікамі затрыманы таксама крымінальны "дуэт", удзельнікі якога месяц таму выкралі ў Мінску са службовага аўтамабіля грашовую выручку сеткі сталічных аптэк і аптэчных кіёскаў. Здабычай невядомых зламыснікаў тады сталі 34 мільёны рублёў. Як высветлілася, злачынства ўчынілі два былыя работнікі гэтай жа аптэчнай сеткі, у службовыя абавязкі якіх у свой час уваходзіла перавозка грошай.

Ігар ГРЫШЫН.

Кацёл і лёд

29 лістапада ў Бабруйску ў прыватным жылым доме на завулку Леніна адбыўся выбух самаробнага ацяпляльнага катла, які працаваў на цвёрдым паліве. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, у выніку выбуху 41-гадовы гаспадар атрымаў траўмы — удары і пераломы: мужчына шпіталізаваны, яго стан медыкі ацэньваюць як здавальняючы. Разбурыўся не толькі сам кацёл, але і сцяна веранды. Мяркуецца, што прычына выбуху — парушэнне правілаў эксплуатацыі катла пры паніжэнні тэмпературы паветра: у трубе ўтварыўся ледзяны корак.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 лістапада ўдзень адбыўся пажар на ААТ "Круглянскі льнозавод". Загарэлася льнотраста ў шосе з жалезабетоннымі перакрыццямі, якая была пабудавана 22 гады таму....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика