Пажар у Тэатры Музкамедыі. 21.by

Пажар у Тэатры Музкамедыі

10.12.2010 11:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску сёння былі накіраваныя 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне аператыўна ліквідавана, пацярпелых няма, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне аб здарэнні ў тэатры паступіла ў сталічную службу МНС, а 10-й гадзіне раніцы. Неадкладна да месца ўзгарання былі накіраваныя 20 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як растлумачылі ў МНС, пры паступленні паведамленняў аб пажарах на такіх буйных аб’ектах заўсёды накіроўваецца вялікая колькасць пажарнай тэхнікі.

Па прыбыцці на месца ратавальнікі выявілі, што гарыць смецце ў памяшканні тэатральнага радыёцэха на 4-м паверсе будынка. У 10.14 пажар быў ліквідаваны.

Паколькі ў гэты час у тэатры праходзіла рэпетыцыя спектакля, а па будынку распаўсюджваўся з’едлівы дым, выратавальнікам давялося эвакуяваць 48 чалавек.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для ліквідацыі пажару ў Беларускім дзяржаўным тэатры музычнай камедыі ў Мінску сёння былі накіраваныя 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика