Кіроўца, уцякаючы ад ДАІ, збіў 9-гадовую дзяўчынку. 21.by

Кіроўца, уцякаючы ад ДАІ, збіў 9-гадовую дзяўчынку

13.12.2010 12:03 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску 10 снежня 39-гадовы кіроўца «Жыгулёў» на вуліцы Якуба Коласа збіў на нерэгулюемым пешаходным пераходзе 9-гадовую дзяўчынку.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, едучы насупраць дома № 30 на вуліцы Коласа, кіроўца ўбачыў супрацоўніка ДАІ, які жазлом запатрабаваў спыніцца. Мужчына вырашыў не падпарадкоўвацца, бо кіраваў машынай без права на кіраванне транспартным сродкам (быў пазбаўлены за кіраванне ў нецвярозым стане). Ён павялічыў хуткасць і паляцеў у бок вуліцы Някрасава. Пад’язджаючы да нерэгуляванага пешаходнага пераходу каля дома № 38, ён наехаў на дзяўчынку.

Спалохаўшыся адказнасці, аб’ехаў яе і прадоўжыў рух.

У гэты момант яго ужо пераследаваў экіпаж ДАІ. Кіроўца паспрабаваў схавацца на вуліцы Славінскага, але быў затрыманы.

У выніку ДТЗ дзяўчынцы прычыненыя ўдары пярэдняй брушной сценкі, удары правага сцягна.

Усяго за мінулыя выхадныя ў Мінску зарэгістравана 188 дарожна-транспартных здарэнняў, чатыры ДТЗ з пацярпелымі, у якіх тры чалавекі атрымалі траўмы, адзін — загінуў.

Затрыманыя 46 кіроўцаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. 27 вадзіцеляў не мелі права кіраваць транспартным сродкам.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпадак здарыўся ў Мінску на вуліцы Коласа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика