Браканьер ва ўпор стрэліў у фатографа. 21.by

Браканьер ва ўпор стрэліў у фатографа

26.12.2010 14:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары 22 снежня ў заказніку «Выганашчанскае» быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра АПБ.

Мікадай Верабей. Фота Вольгі Лукшыц.

Трагедыя здарылася недалёка ад в.Выганашчы (Івацэвіцкі раён) на тэрыторыі аднайменнага заказніка рэспубліканскага значэння. Трое супрацоўнікаў рабілі абход тэрыторыі, калі пачулі стрэл. Спачатку яны пабачылі аўто без нумароў, а пасля незнаёмага чалавека. На патрабаванне паказаць дакументы незнаёмец ва ўпор стрэліў у Мікалая Вераб’я, прастрэліўшы яму калені абедзьвюх ног. З цяжкімі раненнямі фатографа адвезлі ў Івацэвічы. У панядзелак яго мусяць перавезці ў Мінск у НДІ траўматалогіі.

Дарэчы, на патруляванне тэрыторыі заказнікі яго супрацоўнікі выходзяць без зброі. Іх зброя – фотаапараты, з дапамогай якіх яны фіксуюць факты парушэнняў выкарыстання аб’ектаў заказніка – незаконныя вырубкі, адстрэл жывлёлы.

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы праваахоўнымі органамі. Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі. Па словах начальніка папярэдняга расследавання Івацэвіцкага РАУС В.Н. Лішко, па дадзеным факце ў дачыненні да егера распачатая крымінальная справа па арт. 145 КК «наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Мікалай Варабей сёлета скончыў біялагічны факультэт БДУ, кафедру экалогіі і методыкі выкладання біялогіі. Ад жніўня прыступіў да працы ў якасці вядучага спецыяліста заказніку рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Ён з’яляецца сябрам рэспубліканскага таварыства «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

Падзяліцца навіной: 
Паводле Wildlife.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 22 снежня ў заказніку «Выганашчанскае» быў цяжка паранены Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра АПБ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика