"Схавалі" сотні мільёнаў. 21.by

"Схавалі" сотні мільёнаў

28.12.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктары дзвюх камерцыйных будаўнічых фірмаў умудрыліся "зэканоміць" на падатках каля 600 мільёнаў рублёў.

Як паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, кіраўнікі на працягу некалькіх гадоў наўмысна заніжалі падатковую базу ўласных прадпрыемстваў. супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску ўстанавілі, што іх фірмы ўласнымі сіламі выконвалі розныя будаўнічыя работы, аднак афармлялі фіктыўныя дакументы, з якіх вынікала, што работы праведзеныя субпадраднай арганізацыяй. Такім чынам у падатковыя дэкларацыі ўносіліся заведама несапраўдныя звесткі. У выніку кіраўніку адной з фірмаў удалося з дапамогай гэтай аферы ўхіліцца ад платы падаткаў на 565 мільёнаў рублёў. Па крымінальнай справе кіраўніка другой фірмы, які не даплаціў у бюджэт падаткі на 41 мільён рублёў, у снежні ўжо адбыўся суд.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктары дзвюх камерцыйных будаўнічых фірмаў умудрыліся "зэканоміць" на падатках каля 600 мільёнаў рублёў. Як паведамілі ў прэс-службе Камітэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика