Абяцаў адрамантаваць аўто. 21.by

Абяцаў адрамантаваць аўто

11.01.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Махляр "уціраўся" у давер да аўтааматараў і багацеў за кошт прасцякоў.

Спецыялізаваўся ж 36-гадовы мінчанін на падмане жанчын, патэнцыйных аўтамабілістках і аўтаўладальніцах: паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, са сваімі ахвярамі прайдзісвет знаёміўся на вуліцы ці праз знаёмых і ўваходзіў да іх у давер. А потым прапаноўваў ім даставіць з-за мяжы аўтамабіль альбо адрамантаваць "жалезнага каня", калі такі меўся. Зразумела, не за дзякуй, а браў у кліентаў грошы. Калі ж такія паслугі не патрабаваліся, то абяцаў уладкаваць у аўташколу. І таксама не за дарма — прасіў 150 тысяч рублёў за гэткую паслугу. Аднак ні ў адным з выпадкаў не трымаў сваё слова, ды і грошай не вяртаў. Паводле звестак праваахоўнікаў, такім чынам ён пабагацеў на 6 тысяч долараў. Прычым гэта не канчатковая сума, бо, мяркуецца, хітрун "зарабіў" куды больш. Махляр затрыманы, у дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа, прадпрымальнай асобе "свеціць" да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Ігар ГРЫШЫН.

Гульня на чужыя грошы

29-гадовы жыхар Мінска, які працаваў на гомельскім прыватным прадпрыемстве па ўстаноўцы вокнаў і дзвярэй з ПВХ па вуснай дамоўленасці, тройчы заключыў ад імя фірмы дагаворы на абслугоўванне грамадзян. Аднак грошы ў суме 4 мільёны 300 тысяч рублёў прысвоіў. Яго наймальнік звярнуўся ў міліцыю. Высветлілася, што працаўнік не вытрымаў спакусы вялікімі грашыма і добра бавіў час у мясцовых казіно. Пасля высвятлення абставін здарэння "гулец" чужымі сродкамі кампенсаваў нанесены ўрон.

Насвай пад выглядам сухафруктаў

У кардонных скрынках з-пад сухафруктаў гамяльчанін захоўваў у сябе дома 400 кг насваю.

Небяспечнае рэчыва знойдзена і канфіскавана ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні парушэнняў у сферы незаконнага абарачэння тавараў падакцызнай групы, — паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. "Тавар", які належаў індывідуальнаму прадпрымальніку, ураджэнцу Таджыкістана, ацэньваецца прыкладна ў 150 мільёнаў беларускіх рублёў. Старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Кушняроў адзначае, што гэта самая буйная партыя такога рэчыва, выяўленая на тэрыторыі Беларусі: "Хутчэй за ўсё, яна ўвезена з краін Сярэдняй Азіі, магчыма Таджыкістана, транзітам праз Расію пад выглядам сухафруктаў. Гэты прадукт планавалася расфасаваць у поліэтыленавыя пакункі, кожны вагой 5-8 грамаў для наступнай рэалізацыі на рынках Гомеля і вобласці".

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махляр "уціраўся" у давер да аўтааматараў і багацеў за кошт прасцякоў. Спецыялізаваўся ж 36-гадовы мінчанін на падмане жанчын, патэнцыйных аўтамабілістках і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика