Абрабаваў калядоўшчыкаў ва ўласнай кватэры. 21.by

Абрабаваў калядоўшчыкаў ва ўласнай кватэры

12.01.2011 00:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Баранавіцкага ГАУС Наталлі Сядзельнік, днём 7 студзеня трое хлапчукоў-калядоўшчыкаў (вучні 7 і 6 класаў) зайшлі ў адну з кватэр па вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ, каб павіншаваць гаспадароў са святам. Дзверы адчыніў малады чалавек і запрасіў падлеткаў прайсці ў кватэру.

«Далей падзеі сталі развівацца па незвычайным сцэнары: замест таго, каб зрабіць гасцям падарунак, малады чалавек, пагражаючы, адабраў у непаўналетніх усё, што яны да гэтага моманту накалядавалі – цукеркі, садавіну, некалькі тысяч рублёў», – распавяла Наталля Сядзельнік.

Агульная шкода выкрадзенага склала больш за 20 тысяч рублёў.

Па заяве бацькоў аднаго з пацярпелых 8 студзеня ў дачыненні да маладога чалавека – 18-гадовага, раней ужо судзімага гараджаніна – распачатая крымінальная справа паводле артыкула «рабаванне».

Падзяліцца навіной: 
Наталля Семяновіч, «Intex-press»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі прэс-сакратара Баранавіцкага ГАУС Наталлі Сядзельнік, днём 7 студзеня трое хлапчукоў-калядоўшчыкаў (вучні 7 і 6 класаў) зайшлі ў адну з кватэр па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика