У Расіі адраджаецца МММ
12.01.2011 00:00
—
ЧП
|
Новую піраміду Сяргей Маўродзі называе ў духу эпохі – фінансавая сацыяльная сетка. Мітынг прыхільнікаў Маўродзі перад выбарамі ў Думу. «Білеты Маўродзі». Сяргей Маўродзі на свабодзе. 22 мая 2007 г. Валерый Буяк, заснавальнік самай вядомай беларускай піраміды «Сэкай». 11 студзеня ў Расіі стартавала чарговая фінансавая піраміда. Ініцыяваў яе сумнавядомы Сяргей Маўродзі, стваральнік першай у Расіі фінансавай піраміды МММ. І вось якое супадзенне – новая піраміда таксама мае назву МММ. Цалкам яе назва гучыць, як «МММ-2011: мы можам многае». Новы спосаб рызыкнуць аўтар піраміды называе ў духу эпохі – фінансавая сацыяльная сетка. Свой маніфест Маўродзі Шараговыя ўдзельнікі сістэмы маюць дачыненні выключна ў межах сваёй дзясяткі. Для пачатку трэба адчыніць два вэб-рахункі ў сістэме WebMoney. Праз адзін з іх будуць набывацца за вэбмані віртуальныя МММ-даляры (курс будзе вызначаны самім Маўродзі). Курс віртуальнай валюты будзе расці на 20% у тыдзень для звычайных удзельнікаў сістэмы і на 30% – для пенсіянераў, дэкларуе стваральнік і новай піраміды. На другі рахунак будуць прыходзіць грошы за прададзеныя МММ-$. Каб іх прадаць, трэба паведаміць свайму дзясятніку. Той выбірае з дзясяткі добраахвотніка, які выкупіць у вас вашы МММ-$. Адмовіць дзясятніку нельга, бо ў такім выпадку вас выдаляць з сістэмы і занясуць у «чорны спіс». У якасці кампенсацыі пры гэтым можна будзе атрымаць толькі першапачатковы ўнёсак – суму ў вэбмані, на якую вы набылі віртуальныя МММ-грошы. Працэнты для парушальнікаў правілаў не прадугледжваюцца. У новай пірамідзе ёсць свае абмежаванні – кожны ўдзельнік можа набыць віртуальных МММ-$ на суму не болей за 5000 WMZ. Абмежаванняў па выйгрышах і тэрмінах абароту «грошай» няма. У сваім папярэджанні Сяргей Маўродзі не хавае таго, што піраміда ў любы момант можа лопнуць, загадзя намякаючы на ўлады, якія, на яго думку «прыкрылі першую МММ».Ён падкрэслівае, што нічога не будзе мець з МММ-2011 («я толькі ўказваю шлях») і дадае, што хоча дапамагчы бедным, а бо «багатыя і самі сабе дапамогуць». Маўродзі разлічвае на ўдзел у новай пірамідзе сотняў тысяч чалавек і абяцае, што новы яго праект пратрымаецца больш за 10 гадоў. «А там яго чакае перазагрузка». Час пакажа, ці спраўдзіцца гэты прагноз. Першая піраміда Маўродзі, удзельнікамі якой сталі ад 10 да 15 мільёнаў чалавек, праіснавала каля 6 месяцаў – з лютага па жнівень 1994 г. Паводле афіцыйных дадзеных, шкода, нанесеная ўкладчыкам МММ, склала больш за $100 мільёнаў, па неафіцыйных звестках – да $80 мільярдаў. У 94-м ад турмы Маўродзі выратавала балатаванне ў Дзярждуму. Пасля пазбаўлення статуса дэпутата следства ізноў узялася за махінатара, але ён здолеў схавацца і быў арыштаваны толькі ў 2003 г. Суд адмераў яму 4,5 гады калоніі, якія ён адбыў пад следствам. Самая знакамітая фінансавая піраміда Беларусі Рэінкарнацыя МММ у Расіі дае нагоду прыгадаць самую вядомую беларускую фінансавую піраміду. У пачатку 90-х выкладчык усходніх адзінаборстваў Валерый Буяк аб’ездзіў усю краіну з паказальным выступленнямі. Ён быў заснальнікам сеткі школаў пад назвай «Сэкай». Заваяваўшы вядомасць, у 1994 г. Буяк стварыў сетку фірмаў па ўсёй Беларусі, некалькі за мяжой, правёў агрэсіўную рэкламную кампанію. У большасці назваў утвораных кампаній сустракалася слова «сэкай». Новыя фірмы ўжо не займаліся навучаннем усходнім адзінаборствам. Яны пачалі прымаць грашовыя ўклады ад насельніцтва. Асаблівасцю такіх укладаў было тое, што кожны з кліентаў фірмы разам з кантрактам атрымліваў... зарад энергіі ад сэнсэя Буяка. Тая энергія нібыта мела лекавыя ўласцівасці. Людзі панеслі грошы...Усяго кліентамі фірмаў сэнсэя Буяка сталі каля 4000 чалавек. На момант краху піраміды ў 1996 г. яе стваральнікі «нагрэлі» сваіх кліентаў больш чым на мільён даляраў. Тыя грошы следства так і не адшукала. Валерый Буяк атрымаў 10 гадоў турмы. Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую піраміду Сяргей Маўродзі называе ў духу эпохі – фінансавая сацыяльная сетка.
|
|