Савецкі раён: затрыманы аўтамахляр (фота). 21.by

Савецкі раён: затрыманы аўтамахляр (фота)

12.01.2011 00:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аператыўнікамі Савецкага РУУС Мінска затрыманы 36-гадовы жыхар сталіцы, які падмануў патэнцыйных аўтамабілістаў і аўтаўладальнікаў на суму звыш 6 тыс. даляраў.

Схема афёры была простая: мужчына знаёміўся на вуліцы ці праз знаёмых з жанчынамі і ўваходзіў да іх у давер.

Пасля гэтага зламыснік браў грошы або на дастаўку для ахвяры аўтамабіля з-за мяжы, альбо на рамонт машыны «кліента». А калі ў такіх

паслугах ахвяра не мела патрэбы, абяцаў уладкаваць у аўташколу за 150 тыс. рублёў. Натуральна, што сваіх абяцанняў ён не трымаў.

Такім чынам ён выцягнуў у сваіх ахвяр каля 6 тыс. даляраў ЗША. Аднак, па здагадках праваахоўнікаў, сума можа быць значна вышэйшай.

На гэты момант у дачыненні да зламысніка распачатая крымінальная справа за махлярства, што цягне за сабой да 7 гадоў пазбаўлення волі.

На фота: затрыманы зламыснік.

Калі на гэтым фота Вы пазналі чалавека, які Вас падмануў, звяртайцеся па тэлефоне: (017) 292-02-02.

Падзяліцца навіной: 
guvd.gov.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператыўнікамі Савецкага РУУС Мінска затрыманы 36-гадовы жыхар сталіцы, які падмануў патэнцыйных аўтамабілістаў і аўтаўладальнікаў на суму звыш 6 тыс. даляраў. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика