Паляўнічы з Шчучынскага раёна сцвярджае, што ў яго страляла лісіца. 21.by

Паляўнічы з Шчучынскага раёна сцвярджае, што ў яго страляла лісіца

12.01.2011 00:00 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці лісіца раніла паляўнічага, стрэліўшы з яго ж стрэльбы. Прынамсі на гэтым настойвае пацярпелы,

які цяпер знаходзіцца ў раённай бальніцы.

Незвычайны выпадак адбыўся 8 студзеня ў лясе ля вёскі Старыя Паддубы. Падчас палявання 40-гадовы мясцовы жыхар з незарэгістраванай дзвюхрулёўкі падстрэліў лісіцу, а дабіць яе вырашыў прыкладам. Калі ён прыціснуў раненую жывёлу да зямлі, тая, змагаючыся, закранула лапамі спускавы механізм.

Адбыўся стрэл, і паляўнічы атрымаў скразное раненне сцягна.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Шчучынскага раёна. Ёй трэба высветліць акалічнасці здарэння, устанавіць, ці мог паляўнічы пры пэўнай даўжыні рулі яго стрэльбы атрымаць раненне менавіта ў сцягно, ці не страляў у яго нейкі іншы чалавек.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика