У Віцебску хуліганы збілі студэнтаў з Пакістана і Шры-Ланкі
15.01.2011 11:23
—
ЧП
|
У Віцебску хуліганы збілі студэнтаў з Пакістана і Шры-Ланкі У Віцебску асуджаныя два хуліганы, якія на вуліцах білі іншаземных грамадзян. Як расказаў "Звяздзе" Віталь Сузанскі, старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў і аналізе судовай практыкі, адзін з асуджаных — грамадзянін Расіі. Яму 19 гадоў, халасцяк, жыў у Віцебску. Другому 25 гадоў. Ён грамадзянін нашай краіны, жанаты, ёсць няпоўнагадовае дзіця. Абодва беспрацоўныя. Крыўдзілі іншаземных студэнтаў-медыкаў — грамадзян Пакістана і Шры-Ланкі. Папаліся міліцыі, калі ўдвох пабілі двух іншаземцаў на праспекце Фрунзэ. Жанчына, якая стала выпадковай сведкай бойкі, выклікала міліцыю. Прыгаворам суда расіянін быў асуджаны на год пазбаўлення волі. А нашага земляка арыштавалі на чатыры месяцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску асуджаныя два хуліганы, якія на вуліцах білі іншаземных грамадзян. Як расказаў "Звяздзе" Віталь Сузанскі, старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай... |
|