160 парасят згарэлі на ферме
10.02.2011
—
ЧП
|
Гэта здарылася ў Талачыне падчас начнога пажару на свінагадоўчай ферме, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Паводле папярэдніх звестак, пажар узнік па прычыне кароткага замыкання электраправодкі. Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным ўпраўленні па надзвычайных сітуацыях, парасяты ва ўзросце да трох месяцаў загінулі ў агні яшчэ да прыбыцця пажарных. Калі б своечасова паведамілі пра пажар, страты былі б мінімальнымі. А яшчэ моцны вецер перашкаджаў працы пажарных. Начное дзяжурства на ферме ажыццяўлялі два вартаўнікі. На момант пажару яны былі на працы. У выніку пажару ў будынку фермы, узведзенай у 1950 годзе, знішчаны дах, стольнае перакрыцце. Папярэдняя страта ацэньваецца ў 30 мільёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. "Жыгулі" ўпадабаліся злачынцамПрынамсі, у сталіцы летась менавіта гэта марка аўтамабіляў карысталася найбольшым "попытам" у злодзеяў. Паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, у мінулым годзе ў Мінску было зафіксавана 327 крадзяжоў аўтатранспарту, з якіх 90 злачынстваў — крадзяжы машын ВАЗ. "Апетыты" на іншыя аўтамабілі ў зламыснікаў больш сціплыя: напрыклад, летась зафіксавана 35 крадзяжоў аўтамабіляў "Фальксваген" і 20 — "Мерседэс-Бенц". Акрамя таго, паведамляюць у ГУУС, у 2010 годзе ў Мінску было зафіксавана 2,7 тысячы кватэрных крадзяжоў, колькасць якіх з папярэднім годам зменшылася на 3 працэнты. Найбольш крадуць у "спальных" раёнах сталіцы і новабудоўлях горада, і ў першую чаргу гэта Фрунзенскі, Маскоўскі і Заводскі раёны. Дзве трэці крадзяжоў учынены з 8 гадзін раніцы да чатырох дня. Аналіз гэтых злачынстваў паказаў, што больш як 72 працэнты іх здзейснены шляхам свабоднага доступу. Гэта так званыя "гасцявыя" крадзяжы, крадзяжы пасля сумеснага застолля, праз незачыненыя дзверы, пад выглядам сацыяльных работнікаў. Між іншым, праваахоўнікі адшукалі і затрымалі зламыснікаў, якія мелі дачыненне больш як да паловы кватэрных крадзяжоў. У прыватнасці, спынена дзейнасць 14 арганізаваных злачынных груп, у склад якіх уваходзілі 32 чалавекі, і даказана іх дачыненне да ўчынення 317 кватэрных крадзяжоў. Акрамя таго, затрыманы 16 злодзеяў-адзіночак. Рабаўніца адабрала $9 800Пацярпелая, 45-гадовая мінчанка, не змагла абараніцца ад 37-гадовай нахабніцы. Зламысніца выйшла пераможцам з "разборак", якія ўчыніла ў кватэры сваёй ахвяры, якая пражывае на вуліцы Сердзіча. Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, падазроная раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці — была асуджана за рабаўніцтва. Аналагічнае злачынства яна ўчыніла і на гэты раз, сілком адабраўшы ў жанчыны вялікія грошы — 9800 долараў ЗША. У дачыненні да прадстаўніцы слабай паловы (якая насамрэч "адарвалася" ад падобных стэрэатыпаў, — аказалася далёка не такой ужо слабай і бяскрыўднай) заведзена крымінальная справа. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта здарылася ў Талачыне падчас начнога пажару на свінагадоўчай ферме, якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Паводле папярэдніх звестак, пажар узнік па...
|
|