Сабраў з прасцякоў 250 тысяч долараў
15.02.2011
—
ЧП
|
Махляр абяцаў даверлівым кліентам даставіць з-за мяжы аўто Аднак свайго слова так ніводнага разу і не стрымаў: прайдзісвет знаходзіў розныя прычыны, каб да апошняга дурыць галовы падманутым людзям. 24-гадовы жыхар Мінскага раёна, паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, знаходзіў сваіх ахвяр праз інтэрнэт, дзе ён размясціў аб'яву пра тое, што аказвае дапамогу па куплі аўтамабіляў на тэрыторыі Прыбалтыкі і Еўропы. На заманлівую прапанову "цёмнага коніка" ахвотныя знайшліся: кліенты цікавіліся пэўнымі маркамі машын і ў рэшце рэшт давалі грошы на іх набыццё. Хтосьці "ахвяраваў" хітруну адразу ўсю суму, іншыя давалі толькі частку грошай. Толькі ніхто з іх так і не абзавёўся аўтамабілем: адным махляр, адцягваючы момант расплаты, плёў пра вялікія чэргі на мытні, іншым — пра непарадкі з дакументамі, паводкі і снегапады ў Германіі. У кватэры прайдзісвета праваахоўнікі знайшлі мяшкі з жаночай бялізнай, якія той закупіў за мяжой за грошы падманутых кліентаў. Гэты тавар ён планаваў прадаць у рэспубліцы. У адносінах да "перагоншчыка" заведзена крымінальная справа. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махляр абяцаў даверлівым кліентам даставіць з-за мяжы аўто Аднак свайго слова так ніводнага разу і не стрымаў: прайдзісвет знаходзіў розныя прычыны, каб да...
|
|