Першы раз украў у... 4 гады. 21.by

Першы раз украў у... 4 гады

22.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тады пацярпеў выпадковы мінак, у якога малы выцягнуў кашалёк

І вось ужо на працягу 17 гадоў, паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, мінчанін зарабляе на жыццё падобным чынам. З апошніх "подзвігаў" 21-гадовага кішэнніка — крадзеж некалькіх кашалькоў у краме па вуліцы Куйбышава і ў аддзяленні банка па вуліцы Бяды. У некаторых выпадках, каб адцягнуць увагу пацярпелых, зладзюжка разам са сваім знаёмым разыгрываў цэлы спектакль, пасля якога ў людзей знікалі кашалькі. У дачыненні да "прафесіянала" заведзена крымінальная справа.

А вось іншы мужчына, 46-гадовы вадзіцель-экспедытар аднаго са сталічных прадпрыемстваў, падазраецца ў крадзяжы грошай працадаўцаў. Як мяркуецца, ён прад'яўляў падробныя дакументы пра панесеныя расходы падчас камандзіровак у Швецыю, Украіну, Літву і Польшчу. Гэты "бізнэс", як мяркуецца, прынёс вадзіцелю больш за 65 мільёнаў рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тады пацярпеў выпадковы мінак, у якога малы выцягнуў кашалёк І вось ужо на працягу 17 гадоў, паводле звестак прэс-афіцэра Савецкага РУУС Вольгі Яскевіч, мінчанін...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика