Малады чалавек загінуў, пратараніўшы тралейбус, таксі і мікрааўтобус. 21.by

Малады чалавек загінуў, пратараніўшы тралейбус, таксі і мікрааўтобус

24.02.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21-гадовы кіроўца загінуў учора ў Мінску падчас аварыі, у якой ён пратараніў тралейбус, таксі і мікрааўтобус. Яго пасажыр цудам выжыў. Як расказаў "Звяздзе" інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вячаслаў Ліпень , 23 лютага каля 7 гадзін раніцы кіроўца 1989 г.н. на аўтамабілі "Шкода" рухаўся па вуліцы Шаранговіча з боку вуліцы Цімашэнкі ў кірунку вуліцы Гарэцкага. Перад скрыжаваннем з вуліцай Якубоўскага машына ўехала ў тралейбус. Але пашкоджанні былі невялікімі, і кіроўца вырашыў з месца здарэння з'ехаць. Уцякаючы, ён ударыў таксі "Дача", якое рухалася па левай паласе.   Пасля гэтага кіроўца працягваў рух па вуліцы Шаранговіча. Каля дома № 119 ён не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з мікрааўтобусам "ГАЗ Собаль". Пашкоджанні атрымалі кіроўцы абодвух аўтамабіляў, 2 пасажыры мікрааўтобуса і пасажыр "Шкоды". Пакуль выратавальнікі з дапамогай спецабсталявання даставалі пацярпелых у "Шкодзе", кіроўца загінуў. Чацвёра астатніх пацярпелых з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў сталічныя бальніцы. Алена АЎЧЫННІКАВА.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21-гадовы кіроўца загінуў учора ў Мінску падчас аварыі, у якой ён пратараніў тралейбус, таксі і мікрааўтобус. Яго пасажыр цудам выжыў. Як расказаў "Звяздзе"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика