Здай "арсенал". Пазбаўся праблем
10.03.2011
—
ЧП
|
З 9 па 13 сакавіка ў сталіцы будуць праводзіцца аператыўна-прафілактычныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал" па добраахвотнай здачы насельніцтвам зброі і боепрыпасаў. Звяртацца па гэтым пытанні неабходна ў Першамайскае РУУС г. Мінска на адрас: зав. Інструментальны, 5. Тэлефоны: 280 97 31, 280 02 02, 280 24 42. Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска нагадвае, што асобы, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы ў органы ўнутраных спраў, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Святлана БАРЫСЕНКА. На пажары загінуў гаспадар кватэры Пра пажар у васьмікватэрным цагляным двухпавярховым жылым доме ў вёсцы Гасцілавічы ўвечары ў Лагойскае раённае падраздзяленне МНС паведаміла суседка. На месцы работнікі МНС з кватэры на першым паверсе выратавалі гаспадара, пенсіянера, якога перадалі брыгадзе "хуткай дапамогі". Аднак па дарозе ў раённую бальніцу ён сканаў... Работнікамі МНС на лесвіцы з кватэры на другім паверсе была таксама выратаваная вучаніца 1 класа. Яна не пацярпела. На момант пажару дзяўчынка была дома па прычыне хваробы, а бацькі знаходзіліся на працы. У выніку пажару выгараў пакой 3х4 метра, закураныя сцены і столь трохпакаёвай кватэры на першым паверсе. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала неасцярожнасць з агнём загінулага. Пенсіянер паляваў з петлямі Факт незаконнай здабычы зайца-русака і казулі на тэрыторыі Нацыянальнага парка "Нарачанскі" сумесна ўстанавілі работнікі Мядзельскіх міжрайінспекцыі і РАУС, супрацоўнікі самога парку. Браканьерам аказаўся пенсіянер — мясцовы жыхар. "Паляваў" ён з дапамогай металічных петляў. У парушальніка канфіскаваныя тры пятлі і мяса дзічыны агульнай вагой 15 кілаграмаў. Заведзена крымінальная справа. Шкода складае амаль 2,5 мільёна рублёў. Парушальнік пакрыў яе добраахвотна і ў поўным аб'ёме. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 13 сакавіка ў сталіцы будуць праводзіцца аператыўна-прафілактычныя комплексныя мерапрыемствы "Арсенал" па добраахвотнай здачы насельніцтвам зброі і...
|
|