"Прэміраванне" ў асабліва буйным памеры. 21.by

"Прэміраванне" ў асабліва буйным памеры

11.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 200 мільёнаў рублёў украла за чатыры гады эканаміст аднаго з прадпрыемстваў Лідскага раёна, налічваючы "прэміі" выбранаму колу асоб, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сярод іх былі выключна яе сваякі альбо знаёмыя, якія грошы ... не атрымлівалі, ды і наўрад ці здагадваліся, што іх банкаўскія пластыкавыя карткі выкарыстоўваюцца ў злачынных мэтах.

Удача пакінула жанчыну летась, калі рэвізія выявіла аферу. Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу грошай у асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Гэта караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 200 мільёнаў рублёў украла за чатыры гады эканаміст аднаго з прадпрыемстваў Лідскага раёна, налічваючы "прэміі" выбранаму колу асоб, паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика