Асуджаны за распаўсюджанне "пірацкіх" дыскаў. 21.by

Асуджаны за распаўсюджанне "пірацкіх" дыскаў

22.03.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

47 DVD-дыскаў са скапіраванымі аўдыявізуальнымі творамі канфіскавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка з Барысава.

Паводле слоў старшага памочніка пракурора Мінскай вобласці Таццяны КАЛІНІНАЙ, барысаўчанін да гэтага ўжо аднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае распаўсюджанне аб'ектаў аўтарскага права. Аднак гэта яго не спыніла. Пасля накладання штрафу ён зноў узяўся за старое: без згоды праваўладальнікаў прадаваў на сваім гандлёвым аб'екце дыскі з аўдыявізуальнымі творамі.

Прыгаворам суда спадар Б. асуджаны па ч. 2 артыкула 201 Крымінальнага кодэкса (парушэнне аўтарскіх, сумежных, вынаходніцкіх і патэнтных правоў) да штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 110 базавых велічынь (1  б.  в. — 35 тысяч рублёў). Акрамя таго, з яго спагнана кампенсацыя шкоды на карысць чатырох праваўладальнікаў на суму 16  800  000 рублёў. Прысуд барысаўчанін не абскардзіў.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
47 DVD-дыскаў са скапіраванымі аўдыявізуальнымі творамі канфіскавалі ў індывідуальнага прадпрымальніка з Барысава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика