Сачыў за... мабільнымі званкамі каханай. 21.by

Сачыў за... мабільнымі званкамі каханай

02.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазнаёміліся хлопец і дзяўчына ў пазамінулым годзе. Спачатку дзяўчына (на той час студэнтка) была не супраць сустрэч. Але ж, як вядома, жанчыны — вельмі пераменлівыя асобы. Калі пару разоў адмовілася ад чарговай сустрэчы, хлопец пачаў раўнаваць. Каб быць заўсёды ў "курсе" (на якія нумары тэлефануе дзяўчына і наадварот), ён скарыстаўся платнай паслугай "Інтэрнэт-памочнік", якую мабільная кампанія аказвае за дадатковую плату.

Каб падключыць мабільны тэлефон дзяўчыны да гэтай паслугі, аднойчы запрасіў яе разам адпачыць на прыродзе. І падманам на нейкі час скарыстаўся тэлефонам каханай. У выніку атрымліваў усю неабходную інфармацыю на свой электронны паштовы адрас.

Дарэчы, высветліўся падман выпадкова. Дзяўчына аднойчы заўважыла, што стала плаціць за паслугі мабільнай сувязі больш. Звярнулася па тлумачэнні ў офіс аператара мабільных паслуг. Ёй растлумачылі, што нумар яе мабільніка падключаны да вельмі зручнай паслугі. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.

Як паведаміла "Звяздзе" Наталля Федарэнка, намеснік начальніка аддзела па наглядзе за следствам у органах унутраных спраў пракуратуры Віцебскай вобласці, заведзена крымінальная справа. Раўнівец адкажа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі і за несанкцыянаванае капіяванне інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютары.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

За два месяцы тройчы затрымлівалі п'янага вадзіцеля

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Ленінскага РУУС за два месяцы тройчы затрымлівалі аднаго і таго ж аматара праехацца, будучы нападпітку.

Як расказаў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Уладзімір Кухарчык, першы раз аўтааматара затрымалі 27 лютага гэтага года і пазбавілі вадзіцельскага пасведчання. Аднак ужо 15 сакавіка, зноў знаходзячыся "пад чаркаю", той умудрыўся ўчыніць ДТЗ, за што быў аштрафаваны. Але і гэта не спыніла гора-вадзіцеля: праз два тыдні ён у чарговы раз стаў віноўнікам аварыі, у якой, акрамя яго іншамаркі, пацярпелі яшчэ два аўтамабілі. Пры правядзенні медыцынскага агляду ў крыві парушальніка было выяўлена 3,48 праміле алкаголю.

На гэты момант у дачыненні да аматара экстрэмальнай язды заведзена крымінальная справа, вынікам якой можа стаць пазбаўленне волі тэрмінам да 2 гадоў.

Вераніка ЛЕБЕДЗЕВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазнаёміліся хлопец і дзяўчына ў пазамінулым годзе. Спачатку дзяўчына (на той час студэнтка) была не супраць сустрэч. Але ж, як вядома, жанчыны — вельмі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика