Вывозілі рыбу і драўніну. 21.by

Вывозілі рыбу і драўніну

09.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работнікі аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі і Бярозаўскай міжрайінспекцыі пры выездзе з тэрыторыі аддзялення "Белаазёрскае" ААТ "Сялец" прыпынілі для праверкі "ВАЗ-2121" і грузавік "ГАЗ-52".

Першым кіраваў начальнік названага аддзялення, другім — вадзіцель гэтай рыбнай гаспадаркі. Пры аглядзе ў багажніку легкавога аўтамабіля была знойдзена свежая азёрная рыба агульнай вагой 5 кілаграмаў, у кузаве грузавога — агульнай вагой каля 100 кілаграмаў. У кузаве таксама знаходзілася 12 рыбакоў з брыгады прамысловай лоўлі СВК "Спорава". Дакументаў, што пацвярджалі б законнасць валодання рыбай, ніхто прад'явіць не змог...

А на аўтадарозе Покаць — Залессе Чачэрскага раёна работнікі Гомельскай аблінспекцыі затрымалі аўтамабіль "КАМАЗ", які перавозіў дзелавую драўніну без суправаджальных дакументаў. Груз суправаджаў жыхар Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, прыватны прадпрымальнік. У дзеяннях расіяніна праглядаўся састаў злачынства (крадзеж), таму выкліканыя міліцыянеры аўтамабіль з лесам даставілі на штрафстаянку Чачэрскага РАУС, у райаддзел для далейшага разбору патрапілі і індывідуальны прадпрымальнік, і вадзіцель аўтамабіля.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі і Бярозаўскай міжрайінспекцыі пры выездзе з тэрыторыі аддзялення "Белаазёрскае" ААТ "Сялец"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика