Махляр не разменьваўся на дробязі. 21.by

Махляр не разменьваўся на дробязі

15.04.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27-гадовы віцябчанін "выбіваў" шматмільённыя кантракты з гандлёвымі фірмамі.

Патэнцыйных ахвяр, паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Святланы Кабковай, сталічныя фірмы, якія рэалізуюць тавары з адтэрміноўкай плацяжу, прайдзісвет знаходзіў па інтэрнэце. Затым, прадстаўляючыся прадстаўніком гандлёвага таварыства, ён прапаноўваў прадаўцам заключыць кантракт. Між іншым, для гэтага ён меў адпаведныя дакументы і штампы, якія, зразумела ж, былі падробнымі. Падкупляла прадаўцоў і тое, што знешне малады чалавек выглядаў вельмі рэспектабельна, да таго ж добра "малоў" языком...

Вынікам умелай "апрацоўкі" работнікаў фірмаў станавіліся шматмільённыя кантракты і адгрузка прадукцыі. Толькі ў Мінску за кароткі час хітрун ад імя ТАА, якога не існавала, заключыў аптовыя дагаворы з пяццю гандлёвымі фірмамі, арганізаваў вываз тавару і яго продаж у Мінску і Віцебску. Аднак "наслядзіў" махляр не толькі ў сталіцы: у Віцебску ім таксама зацікавіліся мясцовыя праваахоўнікі за аналагічныя махінацыі, але падазроны своечасова зразумеў гэта і разгарнуў актыўную дзейнасць ужо ў Мінску. Дарэчы, каб перастрахавацца, ён таксама імкнуўся захоўваць і правілы канспірацыі: неаднаразова мяняў мабільнікі, сім-карткі, прыязджаў у фірмы на розных аўтамабілях. Не дапамагло: затрымалі прайдзісвета падчас чарговай здзелкі. Паводле меркавання следчых, зламыснік мог "засвяціцца" не толькі ў сталіцы і Віцебску, але і ў іншых гарадах краіны.

Ігар ГРЫШЫН.

Выбухнуў балон для зваркі

Здарэнне адбылося раніцай 13 красавіка ў жылым доме на вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску.

У Магілёўскім абласным УМНС паведамілі, што работнікі прадпрыемства "Цеплаэнергетыка" рабілі зварку, і выбухнуў балон. Пацярпелі 36-гадовы майстар і 48-гадовы газазваршчык. Яны шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. Выбухам разбіта шкло на ўваходзе ў пад'езд і на лесвічнай клетцы аднаго з паверхаў, пашкоджанні атрымалі тры прыпаркаваныя побач аўтамбілі. Прычына выбуху высвятляецца.

Ілона Іванова.

Забіў і схаваў у куфры

54-гадовага жыхара в. Вуйвічы (Пінскі раён) знайшлі мёртвым у куфры.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што гаспадар атрымаў 5 колата-рэзаных ран сэрца і лёгкіх. Аператыўнікі выйшлі на забойцу — 36-гадовага аднавяскоўца, які пасля сумеснай выпіўкі, 4 дні таму, забіў заточаным напільнікам сабутэльніка, а цела потым схаваў у куфар.

Забойца раней ужо быў асуджаны за рабаванне.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27-гадовы віцябчанін "выбіваў" шматмільённыя кантракты з гандлёвымі фірмамі. Патэнцыйных ахвяр, паводле звестак прэс-афіцэра Цэнтральнага РУУС Святланы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика