Раскамплектавалі 4 электрарухавікі
16.04.2011
—
ЧП
|
непрацуючы жыхар Рагачова і рабочы мясцовага лясніцтва. Праз адтуліну ў даху яны прабраліся ў склад для захоўвання насення сельгаспрадпрыемства "Зарэчча" ў вёсцы Кашара Рагачоўскага раёна. Там мужчыны знялі абмотку меднага дроту з рухавікоў. Метал заважыў 45 кг, а шкода ацэнена на суму амаль Br0,5 млн. Выкрадзенае канфіскавана. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Не размінуўся з дрэвамКаля в. Яловая (Ганцавіцкі раён) жыхар в. Раздзялавічы п'яным ехаў на аўтамашыне "Аўдзі", не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца быў траўмаваны і апынуўся ў бальніцы, а пасажыр, жыхар гэтай жа вёскі, загінуў. Забралі ключы і...Позна вечарам на вул. Пралетарскай у Баранавічах прадавачку прыватнага кіёска сустрэлі двое наглядна знаёмых, збілі яе і забралі ключы. Затым адчынілі гандлёвы кіёск, прыхапілі ўсе наяўныя грошы і яшчэ прадуктаў. Нарад міліцыі затрымаў рабаўнікоў. Імі аказаліся беспрацоўныя жыхары горада 17 і 18 гадоў. Сымон Свістуновіч. Непрыемнасць з дыпламатамМагілёўскі пенсіянер забыўся ў тралейбусе чамадан-дыпламат з асабістымі рэчамі і харчамі. Трывожнае паведамленне ў міліцыю паступіла ад кандуктара тралейбуса, якая знайшла дыпламат. На прывакзальную плошчу, канцавы прыпынак тралейбуса, выехалі ўсе службы. Пакуль чакалі сапёраў, знайшоўся рассеяны гаспадар. Ён растлумачыў, што ехаў на лецішча і ўвесь быў у думках пра сяўбу. Калі сапёры праверылі дыпламат, мужчыну з маёмасцю адпусцілі. Ул. інф. Тытунь застаецца намБрэсцкія памежнікі падчас агляду грузавога цягніка "Брэст—Мілашэвічэ", які накіроўваўся ў Польшчу, на метровай глыбіні пад бярвеннем знайшлі 300 блокаў цыгарэт "Магнум". Кантрабанду канфіскавалі. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
непрацуючы жыхар Рагачова і рабочы мясцовага лясніцтва. Праз адтуліну ў даху яны прабраліся ў склад для захоўвання насення сельгаспрадпрыемства "Зарэчча" ў...
|
|