Муж з жонкай вымантачылі... мільярд рублёў
20.04.2011
—
ЧП
|
Ахвярамі прадпрымальных асоб сталі іх знаёмыя, якія пазычалі ім грошы на будаўніцтва дома. Гэтай сумай сямейная пара, паводле звестак прэс-афіцэра Кастрычніцкага РУУС Антона Санкевіча, разжылася, робячы пазыкі на працягу двух гадоў. Зразумела, збіраючы ў знаёмых сродкі на будаўніцтва дома, муж з жонкай абяцалі вярнуць грошы своечасова, ды толькі падманулі людзей: маўляў, з'явіліся нечаканыя цяжкасці... На гэты момант прадпрымальны мужчына затрыманы, а вось яго жонка аб'яўлена ў вышук. Ашуканцу пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ахвярамі прадпрымальных асоб сталі іх знаёмыя, якія пазычалі ім грошы на будаўніцтва дома |
|