"Прадпрымальны" студэнт
13.05.2011
—
ЧП
|
19-гадовы юнак па падробных рэцэптах набываў псіхатропныя таблеткі і прадаваў у каледжы, дзе вучыцца Прычым "ліпавы" дакумент студэнт, паводле звестак прэс-афіцэра Партызанскага РУУС Ганны Чыж-Літаш, "варганіў" сам. Ён знайшоў узор медыцынскага рэцэпта ў інтэрнэце і пасля пэўных маніпуляцый з ім "стварыў" нешта падобнае на арыгінал. Праўда, паводле меркавання праваахоўнікаў, вопытны фармацэўт мог распазнаць фальшыўку, калі б больш уважліва вывучыў медыцынскі дакумент, што прад'яўляў махляр. Аднак у аптэцы прайдзісвету ўсё сышло з рук: лекі яму прадалі без праблем. А на наступны дзень студэнт прадаў таблеткі сваім знаёмым па каледжы, з якіх "здзёр" у 10 разоў больш грошай, чым каштуюць таблеткі ў аптэцы. "Зарабіўшы" такім чынам у першы раз, ён вырашыў, што напаў на "залатую жылу": падробка рэцэптаў і наступная купля на іх спецыфічных медыцынскіх прэпаратаў стала рэгулярнай справай. Да таго часу, пакуль студэнта з доказамі віны не затрымалі супрацоўнікі міліцыі пры чарговай здзелцы. 19-гадовы юнак можа пазбавіцца волі на тэрмін ад 8 да 13 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Ігар ГРЫШЫН.
За вандалізм — да адказнасці Многія літоўцы шчыра спачувалі загінулым падчас тэракта ў мінскім метро, але, на жаль, не абышлося і без дзікунства. Раніцай студэнт-першакурснік Кароліс Г. вяртаўся з начнога клуба і каля беларускага пасольства пачаў... штурхаць нагамі памінальныя свечкі і кветкі, што былі прынесеныя літоўцамі ў памяць аб загінулых. Паліцэйскія, якія дзяжурылі каля пасольства, затрымалі хулігана, а суд кваліфікаваў яго дзеянні як вандалізм. Феміда палічыла, што малады чалавек абразіў не толькі памяць аб ахвярах тэракта, але і людзей, якія выказалі спачуванне з нагоды трагедыі. Кароліс Г. асуджаны на год умоўна. Яму забаронена пакідаць краіну і мяняць месца жыхарства, акрамя таго, ён павінен 60 гадзін адпрацаваць на грамадскіх работах, паведамляе газета "Літоўскі кур'ер". Барыс ПРАКОПЧЫК. махляр прадаваў нарэзаную паперу як долары Як патлумачылі ў міліцыі, гэты чалавек знайшоў патэнцыяльнага пакупніка валюты праз інтэрнэт. Затым ён зняў кватэру на першым паверсе і знайшоў памочніцу. Дзяўчыне ён сказаў, што быццам бы не хоча лішні раз свяціцца перад кліентам. Патэлефанаваўшы пакупніку валюты, ён сказаў, што ў сілу абставін можа абмяняць грошы праз дачку, а сам заняты. Пакупнік прыехаў у згаданую кватэру, уручыў дзяўчыне беларускія рублі. Яна пайшла за абяцанай валютай, якая быццам бы ляжала ў суседнім пакоі ў сейфе. Насамрэч яна аддала пакет з рублямі праз акно свайму "наймальніку", а ад яго атрымала іншы пакет, дзе нібыта была валюта. Замест $18 тыс. там была нарэзаная папера. Падазронага затрымалі праз два тыдні. Ён ужо паспеў патраціць большую частку выкрадзенага. У тым ліку купіў машыны "БМВ" і "Мазда". Падазроны можа мець дачыненне і да іншых падобных махлярстваў. Калі хтосьці пацярпеў ад такіх дзеянняў, міліцыя просіць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС Мінска. Кар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19-гадовы юнак па падробных рэцэптах набываў псіхатропныя таблеткі і прадаваў у каледжы, дзе вучыцца
|
|