А позвы былі фальшывыя. 21.by

А позвы былі фальшывыя

21.05.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аддзеле кадраў аднаго прадпрыемства ў Баранавічах выклікалі сумненне 2 позвы на допыт да следчага, якія прад'явілі два слесары. Калі ў міліцыі тыя позвы праверылі, то аказалася, што яны фальшывыя і ніхто тых слесараў на допыт не выклікаў. Было высветлена, што позвы выдаў калега-слесар гэтага ж завода, які раней працаваў у міліцыі. За гэта ашуканец атрымаў 300 тысяч рублёў, якія і паклаў у сваю кішэню. Бланкі былы міліцыянер меў, а пячатку падрабіў, як і подпіс следчага. Вядома, гэта была не першая падробка дакументаў, раней махінатар за такія позвы браў 30 тысяч ці быў задаволены толькі выпіўкай. Цяпер яму пагражае тэрмін да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддзеле кадраў аднаго прадпрыемства ў Баранавічах выклікалі сумненне 2 позвы на допыт да следчага, якія прад'явілі два слесары. Калі ў міліцыі тыя позвы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика