У Брэсце ваду з затопленага мікрараёну адкачваюць кіламетровымі шлангамі
01.06.2011 12:29
—
ЧП
|
У Брэсце ваду з затопленага мікрараёну адкачваюць кіламетровымі шлангамі Такая сітуацыя стварылася, бо пры будаўніцтве парушылі наўпроставы адток вады.
![]() Раён Новыя Задворцы “асушаюць” супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Брызентавыя рукавы працягнуліся на кіламетры паўтара-два. Доўгія і чэргі на адкачку вады. ![]() Мясцовы жыхар: "Мы карэнныя жыхары Задворцаў. Качаюць з таго двухпавярховіка за паваротам на з’ездзе. Качаюць з яго і зімой, і летам. Калі там пачалі ў логу будаваць новы мікрараён, старыя жыхары казалі: там жа балота. Там крыніцы б’юць. І канал сцёкавы быў наўпрост у Мухавец. А потым яго засыпалі, і пачаліся падтапленні. Бо вада з крыніцы мусіць мець адток. Узровень грунтовых вод павысіўся метра на паўтара". ![]() Дарэчы, гэтае павышэнне вады адзначаецца ва ўсім Брэсце. Ёсць версія мясцовага вайсковага пенсіянера, што гэта звязана з пастаянна закрытым шлюзам на Мухаўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая сітуацыя стварылася, бо пры будаўніцтве парушылі наўпроставы адток вады. Раён Новыя Задворцы “асушаюць” супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных...
|
|