Непрацуючым захацелася ласяціны
02.06.2011
—
ЧП
|
У чатыры гадзіны раніцы, пасля паведамлення ад работнікаў Чэрыкаўскага лясгаса пра незаконнае паляванне паблізу вёскі Ляхаўшчына Чавускага раёна, работнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі ў лясным масіве затрымалі аўтамабіль "Фальксваген Гольф", у багажніку якога знаходзілася мяса лася і тушка зайца-русака — усяго 210 кілаграмаў дзічыны. У салоне машыны былі тры непрацуючыя грамадзяніны. Дакументаў на законнае валоданне трафеямі ў іх не было. Адзін з парушальнікаў даў пісьмовыя тлумачэнні, што каля вёсак Касары і Каменка незаконна падстрэліў лася і зайца, пасля чаго па тэлефоне выклікаў сваіх знаёмых для аказання дапамогі ў разборы тушы і дастаўцы мяса да дому. Аналагічныя тлумачэнні далі і два іншыя браканьеры. Мяса, паляўнічая стрэльба ІЖ-18 канфіскаваныя. Шкода ацэненая ў асабліва буйным памеры (на 4,2 мільёна рублёў), вырашаецца пытанне аб крымінальнай адказнасці. Арсенал у схованкахРаботнікі Бабруйскай міжрайінспекцыі затрымалі непрацуючага грамадзяніна, жыхара вёскі Кароўчана Быхаўскага раёна, які з выкарыстаннем лодкі лавіў рыбу забароненымі прыладамі — сеткамі. Падчас агляду жылля парушальніка было знойдзена і канфіскавана шэсць паляўнічых патронаў калібру 16 міліметраў, 200-грамовая бляшанка з порахам "Сокал". Усё гэта захоўвалася без адпаведнага дазволу. За браканьерства на грамадзяніна складзены адміністрацыйны пратакол, па факце незаконнага захоўвання боепрыпасаў міліцыя праводзіць разбор. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чатыры гадзіны раніцы, пасля паведамлення ад работнікаў Чэрыкаўскага лясгаса пра незаконнае паляванне паблізу вёскі Ляхаўшчына Чавускага раёна, работнікі... |
|