На чужым аўто ў іншы горад. 21.by

На чужым аўто ў іншы горад

05.07.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску ўладальнік аўто а восьмай гадзіне раніцы паведаміў у міліцыю пра тое, што літаральна некалькі хвілін таму знікла яго "Аўдзі", якая стаяла ля дома па вуліцы Смаленская. Дарэчы, дзверы свайго любага аўтамабіля гаспадар зачыніць забыў. Кошт скрадзенага аўто ацаніў у 39 мільёнаў рублёў. І хто сказаў, што грошы на дарозе не валяюцца?

У Віцебску і яшчэ ў сямі раёнах міліцыя аператыўна ўвяла ў дзеянне спецыяльны план "Перахват". У выніку каля трынаццаці гадзін у Оршы на вуліцы Молакава супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі і ДАІ была затрымана скрадзеная машына, за рулём якой знаходзіўся 31-гадовы работнік прыватнай фірмы, раней судзімы за крадзеж. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску ўладальнік аўто а восьмай гадзіне раніцы паведаміў у міліцыю пра тое, што літаральна некалькі хвілін таму знікла яго "Аўдзі", якая стаяла ля дома па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика