Сам завёўся, паехаў, урэзаўся, загарэўся
09.07.2011
—
ЧП
|
Адразу тры здарэнні з аўтамабілямі адбылося за адны суткі ў сталіцы. На вуліцы Кунцаўшчына загарэўся легкавік "БМВ-525". Мяркуецца, што ад кароткага замыкання. Праз 10 хвілін пажар патушылі. Амаль а палове восьмай вечара выратавальнікам паведамілі, што на тэрыторыі ААТ "Агат" па вуліцы Скарыны гарыць аўтамабіль "Мерседэс 410D". На месцы работнікі МНС убачылі адкрытае гарэнне пярэдняй часткі аўто, якое стаяла ўшчыльную да сцяны будынка. Праз 9 хвілін пажар патушылі. А потым высветлілася, што прыкладна каля 16 гадзін вадзіцель паставіў машыну на стаянку, зачыніў дзверы і сам сышоў. А ўвечары аўтамабіль... сам паехаў і ўрэзаўся ў сцяну будынка, пасля чаго загарэўся. Кіроўца не паставіў машыну на ручны тормаз, не выключыў перадачу. Відавочна, ад кароткага замыкання электраправодкі ў маторным адсеку адбыўся праварот стартара... На праезнай частцы па вуліцы Карзюкі падчас рамонту паліўнай сістэмы легкавіка "Пежо 406" адбылася ўспышка пароў бензіну. У выніку ўладальнік атрымаў тэрмічны апёк полымем твару, шыі, тулава, рук. Як мяркуецца, прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу тры здарэнні з аўтамабілямі адбылося за адны суткі ў сталіцы. На вуліцы Кунцаўшчына загарэўся легкавік "БМВ-525". Мяркуецца, што ад кароткага замыкання....
|
|