"Цукровы" "Мерседэс"
30.07.2011
—
ЧП
|
На дарозе Мінск — Віцебск у Бешанковіцкім раёне а дзясятай гадзіне вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі "Мерседэс-Бенц", на якім жыхар Віцебскага раёна, рабочы, вёз 2,4 тоны цукровага пяску на суму каля 10 мільёнаў рублёў. Адпаведныя суправаджальныя дакументы на цукар адсутнічалі. Міліцыянеры высветлілі, што цукар належыць жыхарцы Віцебска, індывідуальнай прадпрымальніцы. У дачыненні да вадзіцеля склалі адміністрацыйны пратакол. Пакараюць і прадпрымальніцу. Цукар канфіскавалі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дарозе Мінск — Віцебск у Бешанковіцкім раёне а дзясятай гадзіне вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі "Мерседэс-Бенц", на якім жыхар Віцебскага раёна,...
|
|