Брагу канфіскавалі, а "завод" пакінулі
30.07.2011
—
ЧП
|
Супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска выявілі ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці міні-завод па вырабе самагону. На момант візіту праваахоўнікаў у лясным масіве, дзе размяшчаецца гэтая "вытворчасць", было ўсяго 50 л брагі, аднак сама ёмістасць разлічана на 1 тону. Як мяркуецца, мясцовыя жыхары па чарзе выкарыстоўваюць гэтыя магутнасці. А вось хто менавіта займаецца забароненай справай, яшчэ трэба высветліць. Калі вам вядома месцазнаходжанне падобных "прадпрыемстваў", званіце па нумары "гарачай лініі" ў Мінску: 8 (017) 270 55 01. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска выявілі ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці...
|
|