Выбухнула помпавая станцыя, два чалавекі моцна пацярпелі. 21.by

Выбухнула помпавая станцыя, два чалавекі моцна пацярпелі

04.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А восьмай гадзіне вечара 2 жніўня прагрымеў выбух на помпавай станцыі замежнага прадпрыемства "Ліндэ Газ Бел", якое знаходзіцца ў вёсцы Тэльмы каля Брэста. Узрыўной хваляй пабудова разбурана ўшчэнт, павалены сцены, дах ляжыць на зямлі. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі па выкліку, выцягнулі з-пад завалаў двух рабочых прадпрыемства. 33-гадовы мужчына і яго 25-гадовы брат атрымалі цяжкія траўмы і моцныя апёкі. Стан іх зараз ацэньваюць як стабільна цяжкі.

Паводле слоў памочніка начальніка ўпраўлення Брэсцкага абласнога МНС Сяргея МАШНОВА, зараз на месцы здарэння працуе міжведамасная камісія. Папярэдняй версіяй выбуху спецыялісты назвалі перавышэнне ў паветры будынку канцэнтрацыі газу ацэтылену.

Яна СВЕТАВА.

У Мінску падчас пракладкі каналізацыі загінуў рабочы

Учора ў Мінску падчас пракладкі ліўнев+ай каналізацыі па вуліцы Слабодскай двух рабочых засыпала зямлёй, адзін з іх загінуў.

Здарэнне адбылося ў 11 гадзін 18 хвілін. Падчас правядзення земляных работ па пракладцы ліўневай каналізацыі па вуліцы Слабодскай, 65 адбыўся абвал грунту ў траншэю. У выніку пад заваламі на глыбіні трох метраў аказаліся слесары аварыйна-аднаўленчых работ прадпрыемства "Рэмаўтадор" — мужчыны 1972 г.н. і 1988 г.н. , паведамляе прэс-служба МНС. Першага выратавальнікі дасталі з траўмай пазваночніка і грудной клеткі, ён дастаўлены ў бальніцу, у другога медыкі канстатавалі смерць. Па факце здарэння праводзіцца разбор.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Трактарыст забіў сястру

У Пастаўскім раёне ў адной з вёсак 24-гадовы хлопец, кіруючы трактарам "МТЗ-82", пры павароце выпадкова наехаў на сваю 14-гадовую сястру, якая ехала на веласіпедзе. Дзяўчынка, на жаль, загінула. Трагедыя адбылася каля пяці гадзін дня.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

На будоўлі загінуў мужчына

2 жніўня на будоўлі па вуліцы Матусевіча ў сталіцы загінуў 33-гадовы мінчанін.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, рабочы парушыў правілы тэхнікі бяспекі: не выключыўшы бетонамешалку, хацеў яе адрамантаваць. Калі ён закрываў века, яго руку паветрам усмактала ўнутр машыны і адарвала. У выніку здарэння мужчына загінуў на месцы. Праверку праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А восьмай гадзіне вечара 2 жніўня прагрымеў выбух на помпавай станцыі замежнага прадпрыемства "Ліндэ Газ Бел", якое знаходзіцца ў вёсцы Тэльмы каля Брэста....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика