Прафілактычную акцыю "Хуткасць" праводзяць супрацоўнікі сталічнай ДАІ
04.08.2011
—
ЧП
|
Прафілактычную акцыю "Хуткасць" праводзяць з 3 па 13 жніўня супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Як паведаміла карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Таццяна Красій, у гэтыя дні ў кожным раёне горада будуць дзейнічаць спецыялізаваныя мабільныя групы. У ходзе нагляду за дарожным рухам інспектары дарожна-патрульнай службы маюць намер выкарыстоўваць прыборы фота- і відэафіксацыі парушэнняў. Прычым у поле зроку супрацоўнікаў ДАІ будуць трапляць не толькі ліхачы, але і вадзіцелі-парушальнікі правіл праезду скрыжаванняў і пешаходных пераходаў, абгону і манеўравання. Разам з інспектарамі паблізу нерэгуляваных пераходаў, а таксама ў самых небяспечных месцах будуць несці службу дружыннікі ДАІ. "Жыгулі" знайшлі ў лесеЖыхар Наваполацка паведаміў у аддзел міліцыі Верхнядзвінскага раёна пра тое, што скралі ягоныя "Жыгулі" (аўтамабіль стаяў у двары дачнага дома ў вёсцы Новы Строй). Праз некалькі дзён пошукаў міліцыянеры знайшлі машыну ў лесе — аўто было разабрана на запасныя часткі. Устанавілі, што на злачынства пайшлі два маладыя рабочыя: аднаму — 22, а другому 20 гадоў. Заведзена крымінальная справа. А жыхар Оршы паведаміў у міліцыю, што вечарам нехта падабраў ключ да ягонай машыны "БМВ", якая стаяла ля дома на вуліцы Леніна, і скраў навігатар і набор ключоў. Міліцыянеры ўпэўненыя, што на чорную справу пайшлі два беспрацоўныя мясцовыя жыхары, 1973 года нараджэння. Адзін са зладзеяў раней быў судзімы за махлярства. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Злодзей не дрэмлеЗ незачыненага памяшкання лесапільнага цэха ТАА "Буддэтальсэрвіс", якое знаходзіцца ў населеным пункце Бабовічы Калінкавіцкага раёна, знікла 8 электрарухавікоў, 30 літраў дызельнага паліва, 20 літраў антысэптыку. Спрыяльнай для крадзяжу сітуацыяй скарысталіся два жыхары Калінкавічаў. Частку незаконнай здабычы у іх паспелі канфіскаваць. А вось у складское памяшканне жыхара Рагачова невядомы злодзей пракраўся пасля таго, як сарваў навясны замок. Ён узяў 2 трансфарматары з вакуумнай устаноўкі, 300 м ацынкаванага тросу, 6 м меднага кабелю і 17 м меднага дроту. За медалі адкажа34-гадовы раней судзімы за вымагальніцтва жыхар Гомеля раніцай на вуліцы напаў на 45-гадовага мужчыну і сарваў медалі "Ветэран баявых дзеянняў" і "20 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана". На гэты раз злодзею інкрымінуецца рабаўніцтва. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прафілактычную акцыю "Хуткасць" праводзяць з 3 па 13 жніўня супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Як паведаміла карэспандэнту агенцтва...
|
|