Работнік таварыства інвалідаў па зроку затрымаў злачынцу
06.08.2011
—
ЧП
|
Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея, які займаўся абрабаваннем легкавой аўтамашыны. Дзмітрый, які стаў выпадковым сведкам інцыдэнту, затрымаў правапарушальніка і перадаў яго міліцыянерам. За гэты грамадзянскі, мужны ўчынак смелы аршанец атрымаў у якасці падзякі ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ганаровую грамату. Усё гэта адбылося ў прысутнасці кіраўніцтва і работнікаў прадпрыемства. Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка падзякаваў смеламу чалавеку за дапамогу і падкрэсліў, што дзякуючы такім жа добрасумленным грамадзянам на Віцебшчыне толькі ў мінулым годзе раскрылі паўсотню злачынстваў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў...
|
|