Зіма будзе халодная.... 21.by

Зіма будзе халодная...

19.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Невядомыя перакінулі праз меліярацыйны канал з Украіны на беларускую тэрыторыю дзесяць буйнагабарытных упаковак, завезлі іх у в. Тамашоўка і схавалі ў адной з гаспадарчых пабудоў.

Супрацоўнікі Брэсцкай мытні сумесна з памежнікамі і міліцыяй выйшлі на кантрабанду. Ва ўпакоўках знаходзілася звыш 400 адзінак верхняй дарагой вопраткі замежнай вытворчасці. У большасці яна была з натуральнага футра. Кошт канфіскаванага тавару можа дасягнуць 2 млрд рублёў.

Сымон Свістуновіч.   Падлетак трапіў пад колы

13-гадовы падлетак трапіў пад колы машыны на вуліцы Чыгуначнай у Драгічыне. Кіроўца легкавіка адрэагаваць не паспеў: школьнік выйшаў на праезную частку з-за аўтобуса. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў цяжкую траўму — пералом асновы чэрапа.

Паводле інфармацыі ДАІ Брэсцкай вобласці, сёлета ў рэгіёне адбылося 55 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. У іх загінулі 10 непаўналетніх, яшчэ 51 дзіця атрымала раненні. Адна з самых распаўсюджаных прычын аварый — нечаканы выхад маленькіх пешаходаў на праезную частку з-за сустрэчнага транспарту або машын, якія стаяць.   Дзве ахвяры

Як ўжо паведамлялася ў газеце, 2 жніўня пад Брэстам на замежным прадпрыемстве "Ліндэ Газ Бел" прагрымеў выбух. Будынак помпавай станцыі быў поўнасцю знішчаны. Пад заваламі аказаліся два работнікі прадпрыемства, якія атрымалі цяжкія траўмы. Абодва былі роднымі братамі. Старэйшы, 32-гадовы, памёр у Брэсцкай абласной бальніцы 6 жніўня. За жыццё малодшага, 24-гадовага, урачы змагаліся яшчэ тыдзень. Але выратаваць хлопца таксама не ўдалося. Па факце выбуху следства працягваецца.

Яна СВЕТАВА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомыя перакінулі праз меліярацыйны канал з Украіны на беларускую тэрыторыю дзесяць буйнагабарытных упаковак, завезлі іх у в. Тамашоўка і схавалі ў адной з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика