ЗАСНУЎ.... 21.by

ЗАСНУЎ...

31.08.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Едучы з Нарачы ў Мядзел, я раптам убачыў у кювеце машыну. На тым месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ. У іх спытаў, што адбылося.

— Не ведаем, — паціснулі плячыма тыя. — Калі прыехалі сюды, знайшлі толькі пабітую машыну. Больш нікога не было...

Назаўтра я патэлефанаваў у Мядзельскае АДАІ, каб спытаць, што ўсё ж такі адбылося каля вёскі Мікольцы. Мне расказалі, што 33-гадовага вадзіцеля пабітай машыны "Опель Вектра", які, да таго ж, і гаспадар аўто, знайшлі дома ў Мядзеле. Ён, як высветлілася, двое сутак да таго, як адбылося здарэнне не спаў. І калі ехаў у шэсць гадзін раніцы з Мядзела ў бок Нарачы, заснуў за рулём. Пасля машына з'ехала ў кювет — і "пацалавалася" з дрэвам. Кіроўца не загінуў толькі дзякуючы падушкам бяспекі і, напэўна, вялікаму шанцаванню. Мужчына паведаміў, што ў шоку патэлефанаваў знаёмым, каб яго забралі дадому.  

Па словах супрацоўнікаў ДАІ, трапіўшы ў падобную аварыю, людзі рэдка застаюцца жывымі. Пацвярджэннем таму, што ўсё магло закончыцца даволі сумна, — "Рэно", якое можна здаваць на металалом.

У дачыненні да віноўніка здарэння складзены адміністрацыйныя пратаколы за здзяйсненне ДТЗ (штраф 0,5 б.в) і за пакіданне месца ДТЗ (штраф ад 5 да 25 б.в. з пазбаўленнем правоў кіравання да 2-х гадоў).

Аляксандр СЯНЮЦЬ. Фота аўтара.

Чатыры аўтамабілі трапілі ў аварыю

На месца здарэння на трасе М-10 Брэст — Гомель каля вёскі Залессе Кобрынскага раёна выратавальнікаў у 19.55 выклікаў відавочца.

Як мяркуюць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, хутчэй за ўсё падзеі развіваліся наступным чынам. Кіроўца грузавога аўтацягніка "МАЗ" пры здзяйсненні манеўру — аб'ездзу грузавога аўтацягніка "МАН" — не справіўся з кіраваннем і здзейсніў лабавое сутыкненне з легкавіком "Опель-Вектра", які ехаў у сустрэчным кірунку. У выніку пасажыр легкавога аўтамабіля аказаўся заблакіраваным у салоне. Таксама ў дтз атрымаў пашкоджанні "Нісан-Х-ТRАІL", які рухаўся ў спадарожным з "Опель-Вектра" кірунку. Аднак, па звестках аднаго з інтэрнэт-рэсурсаў, атрыманых у ДАІ, версія не пацвердзілася. Быццам бы на ўзбочыне стаяла фура, кіроўца якой мяняў кола. Дапамагаў яму іншы дальнабойшчык, машына якога знаходзілася непадалёку, але ў сустрэчным кірунку. Знак аварыйнага прыпынку выстаўлены не быў. Да гэтага месца наблізіўся "Нісан", а з іншага боку — "МАЗ", што перавозіў бітум. Кіроўца "Нісана" пачаў прытарможваць, прапускаючы сустрэчны "МАЗ", як прадпісваюць Правілы дарожнага руху. А кіроўца-жанчына "Опеля", едучы за "Нісанам", вырашыла аб'ехаць яго з правага боку па ўзбочыне. Потым стала вяртацца на праезную частку (бо наперадзе была фура) і аказалася прама перад "МАЗам". Адбылося сутыкненне. Пасля ўдару "Опель" развярнула і адкінула на "Нісан", а "МАЗ" зачапіў фуру на ўзбочыне і з'ехаў у кювет. Усе аўтамабілі, за выключэннем аўтацягніка "МАН", атрымалі пашкоджанні. Пасажырка легкавіка "Опель-Вектра" была дэблакіравана з салона і з траўмамі дастаўлена ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу.

Сутыкнуўся з дрэвам

У дзве гадзіны ночы ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Жлобінскага раённага падраздзялення МНС паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне на вуліцы Прамысловай — паблізу РУП "Беларускі металургічны завод". Аказалася, што кіроўца легкавога аўтамабіля "Аўдзі А-4" не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет і сутыкнулася з дрэвамі, што растуць уздоўж трасы. Легкавік атрымаў пашкоджанні, а сам кіроўца аказаўся заблакіраваным у салоне. Выратавальнікам давялося вызваляць чалавека з "палону".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Едучы з Нарачы ў Мядзел, я раптам убачыў у кювеце машыну. На тым месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ. У іх спытаў, што адбылося. — Не ведаем, — паціснулі плячыма тыя. —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика