Навошта падстрэліў барсука?
01.09.2011
—
ЧП
|
Каля гадзіны ночы работнікі Столінскай міжрайінспекцыі ў паляўнічых угоддзях Столінскага лясгаса паблізу вёскі Белавуша спынілі для праверкі аўтамабіль "Луаз" пад кіраваннем вадзіцеля СВК "Беражное". На пярэднім сядзенні машыны ляжалі зачахлёная паляўнічая стрэльба ТОЗ-63 16-га калібру, сем падрыхтаваных патронаў і адна пустая гільза. Падчас праверкі паляўнічы паказаў дакументы на права палявання на вадаплаўную птушку. Аднак пры аглядзе ў багажніку машыны быў знойдзены мех з бурымі плямамі крыві. А ў ім — туша барсука з агнястрэльным раненнем. Трэба заўважыць, што гэта від, які ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Цяпер браканьера чакае крымінальная адказнасць. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля гадзіны ночы работнікі Столінскай міжрайінспекцыі ў паляўнічых угоддзях Столінскага лясгаса паблізу вёскі Белавуша спынілі для праверкі аўтамабіль... |
|