"Кінуў" на дакументах і дровах. 21.by

"Кінуў" на дакументах і дровах

13.09.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Полацку прадпрымальны злодзей падманваў людзей, зарабляючы сабе на жыццё.

Даволі проста злодзей, у прыватнасці, зарабіў, падмануўшы чалавека, які страціў дакументы. Каб знайсці іх, мужчына размясціў адпаведнае паведамленне ў "бягучым радку" мясцовага тэлевізійнага канала. Абяцаў узнагароджанне, як гэта звычайна робіцца ў такіх выпадках. Злодзей, не доўга думаючы, патэлефанаваў і сказаў, што дакументы знайшоў ён. У выніку атрымаў ад будучай ахвяры 150 тысяч рублёў і паабяцаў, што сходзіць па дакументы ў сваю кватэру. Ды і знік.

Яшчэ злодзей падмануў пажылога жыхара так званага прыватнага сектара. Паабяцаў апошняму дапамагчы ў нарыхтоўцы дроў па прывабнай цане. Махляр, дарэчы, дровы тыя насамрэч заказаў. І, калі іх прывезлі на машыне да дома, спрабаваў правесці "махінацыю". Дровы каштавалі 350 тысяч рублёў.

Махляр спачатку папрасіў у гаспадара дома, каб разлічыцца за дровы, 250 тысяч рублёў. Вадзіцель жа адмовіўся разгружаць аўто, пакуль усе грошы за дровы не атрымае. І катэгарычна адмовіўся адвесці незнаёмца ў банк, дзе ён, быццам бы, намерваўся зняць з рахунку астатнюю неабходную суму. Гаспадар дома ўрэшце таксама западозрыў, што яго падманваюць. З атрыманых 250 тысяч рублёў злодзей вярнуў пажылому палачаніну толькі 150 і знік. Неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Як паведаміла "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Ірына Таўтын, за махлярства і рабаванне злодзея прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Дарэчы, маці махляра падчас судовага пасяджэння кампенсавала пацярпелым страты.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку прадпрымальны злодзей падманваў людзей, зарабляючы сабе на жыццё. Даволі проста злодзей, у прыватнасці, зарабіў, падмануўшы чалавека, які страціў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика