Вяслярны канал стаў у Брэсце адным з самых любімых месцаў адпачынку жыхароў мікрараёна "Кавалёва". Акрамя спартыўных спаборніцтваў, там нярэдка праводзяцца гарадскія святы і масавыя мерапрыемствы... А раніцай у нядзелю ў вадзе знайшлі 24-гадовую дзяўчыну, нежывую. Устаноўлена, што напярэдадні вечарам яе збілі рукамі і нагамі, а затым утапілі ў канале. Яна пражывала ў адным з дамоў непадалёку.
Па падазрэнні ў забойстве затрыманы двое брастаўчан, абаім па 23 гады, абое былі асуджаны за розныя злачынствы. Пракуратура пакуль ніякіх каментарыяў не дае. Вядзецца следства.
Вяслярны канал стаў у Брэсце адным з самых любімых месцаў адпачынку жыхароў мікрараёна "Кавалёва". Акрамя спартыўных спаборніцтваў, там нярэдка праводзяцца...