Шукаюць дзяўчыну...
08.10.2011
—
ЧП
|
У Жыткавіцкім раёне працягваюцца пошукі дзяўчыны 1989 года нараджэння, работніцы Нацыянальнага парка "Прыпяцкі". Як паведамілі ў Цэнтры сацыялогіі і прапаганды бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, увечары 2 кастрычніка дзяўчына пакінула сельскі Дом культуры ў вёсцы Хлупін і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне невядомае. Паводле апошняй інфармацыі, на раніцу 7 кастрычніка дзяўчыну адшукаць не атрымалася. Пошукі працягваюцца. Сяргей РАСОЛЬКА. Міны і ўзрывальнікі на поліЛя вёскі Заронава Віцебскага раёна на полі падчас правядзення сельскагаспадарчых работ знайшлі вялікі ваенны "арсенал". Сапёры, якіх адразу выклікалі на месца, дасталі з зямлі каля 140 мінамётных мін, 26 артылерыйскіх узрывальнікаў і каля 90 капсуляў — дэтанатараў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Прывід тэрарызмуШто падштурхнула 28-гадовага слесара з вёскі Камароўка Брэсцкага раёна тэлефанаваць у міліцыю, пакуль невядома, бо ён вышукваецца. Але ўстаноўлена, што ён з тэлефона-аўтамата па вуліцы Цэнтральнай паведаміў пра ўзрыўное прыстасаванне, якое знаходзіцца ў машыне, прыпаркаванай каля крамы. Аўтамабіль праверылі, выбухоўкі не знайшлі. А няўдалы "тэрарыст", відаць, працверазеў і са страху падаўся ў лес. Яна СВЕТАВА. Мяняў балон, а побач палілася печ...У вёсцы Слабада Міёрскага раёна пенсіянер вырашыў самастойна замяніць газавы балон на кухні прыватнага дома. У той момант, калі мужчына адключыў раней устаноўлены балон ад пліты, у пакоі адбыўся выбух. У выніку ў трох аконных праёмах павылятала шкло. Сам пенсіянер атрымаў нязначныя апёкі абедзвюх кісцей рук. Як высветлілася, падчас замены газавага балона ў пакоі палілася печ, што і стала прычынай выбуху. Сяргей РАСОЛЬКА. Малады ды ранні18-гадовы навучэнец з Пружанскага раёна ўзяў незарэгістраваную стрэльбу, патроны і падаўся ў лес. Там малады браканьер патрапіў на высакароднага аленя і застрэліў яго. Стрэльбу і патроны канфіскавалі, заведзена крымінальная справа, а яшчэ браканьеру неабходна заплаціць дзяржаве 3 325 000 рублёў за нанесеныя страты. Сымон Свістуновіч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Жыткавіцкім раёне працягваюцца пошукі дзяўчыны 1989 года нараджэння, работніцы Нацыянальнага парка "Прыпяцкі".
|
|