Метадон у грамах, мак і каноплі ў тонах. 21.by

Метадон у грамах, мак і каноплі ў тонах

12.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Бабруйску затрымалі жыхара Светлагорска і грамадзяніна Расіі, якія прывезлі ў горад 14 грамаў метадону. Кошт аднаго грама на "чорным" рынку складае каля сотні долараў. Наркотык быў расфасаваны ў пакункі вагой меней за грам, але аднаго такога хапіла б на дзясятак доз.

Сёлета ў Магілёўскай вобласці праваахоўнікі знайшлі і канфіскавалі 20 кілаграмаў розных наркатычных рэчываў. І гэта калі не лічыць маку і канопляў, якія сёлета касілі тонамі, а аднойчы давялося нават выкарыстоўваць камбайн.

Алена Казлова.

Зладзеі выбралі Фальксвагены і... 40 кг цыбулі

"Прыхільнік музыкі" скарыстаўся момантам і выкраў аўтамагнітолу з "Фальксвагена Пасат" у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна. Адначасова забраў і тое, што пад руку трапіла: 40 кг цыбулі, 2 каністры з бензінам.

У вёсцы Ціхінічы таго ж раёна аўтамабіль "Фальксваген Джэта" быў пазбаўлены рознай аўдыятэхнікі. Невядомы падабраў ключ да машыны. У Мазыры шукаюць 16-гадовага падлетка, які свой жыццёвы шлях распачаў з абрабавання "Фальксвагена Гольф". Акрамя магнітолы, малады чалавек забраў 310 тысяч рублёў і звязак ключоў. У горадзе над Прыпяццю зноў жа з "Фальксвагена Гольф" ноччу нехта зняў два колы на літых дысках.

Адразу 5 уладальнікаў розных аўто, якія стаялі на бульвары газеты "Гомельская Праўда" ў Гомелі, звярнуліся ў міліцыю з заявай аб крадзяжы аўдыяапаратуры. І толькі ў адным выпадку ў абласным цэнтры злавілі двух маладых хлопцаў, якія часткова паспелі разабраць незамкнуты "Фальксваген Транспарцёр", што стаяў ля шматкватэрнага дома.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску затрымалі жыхара Светлагорска і грамадзяніна Расіі, якія прывезлі ў горад 14 грамаў метадону. Кошт аднаго грама на "чорным" рынку складае каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика