Загінуў пры пажары ў аўтамабілі. 21.by

Загінуў пры пажары ў аўтамабілі

19.10.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 8.50 кіроўца аўтамабіля, які праязджаў паблізу пасёлка Нарач у Мядзельскім раёне, звярнуў увагу на падазроную іншамарку "Рэно-19", што стаяла па праезнай частцы.

У аўтамабіля працаваў рухавік, былі ўключаны правы паказальнік павароту і шчоткі лабавога шкла. Шкло машыны было задымленае, дзверы замкнутыя знутры. Работнікі МНС, якія прыбылі на месца, разбілі шкло аўтамабіля і выцягнулі з салона ўладальніка машыны, які не падаваў прыкмет жыцця. У салоне была аплаўленая прыборная панэль. Як паведамілі рэдакцыі ў Цэнтры сацыялогіі і прапаганды бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пазней ад відавочцаў стала вядома, што аўтамабіль стаяў на праезнай частцы яшчэ ў 5 гадзін раніцы, аднак пра падазроны "Рэно" ніхто з тых, хто ехаў міма, нікуды не паведаміў. Як мяркуецца, прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Рабочага засыпала пры будоўлі калодзежа

Гэта здарылася ўдзень у вёсцы Цетча Ушацкага раёна. На дачным участку пры будоўлі калодзежа глыбінёй дзесяць метраў адбылося абрушэнне грунту, у выніку чаго пад зямлёй часткова быў засыпаны рабочы.

Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання і шанцавага інструменту пацярпелага выцягнулі на паверхню. Брыгадай хуткай дапамогі рабочы з дыягназам "сіндром працяглага сціскання, агульнае пераахаладжэнне арганізма" быў шпіталізаваны ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу. Стан пацярпелага быў здавальняльны.

"Сафары" з легкавіка

Супрацоўнік Лагойскага лясгаса паведаміў работнікам Мінскай міжрайінспекцыі, што ў паляўнічых угоддзях вядзецца незаконнае паляванне з выкарыстаннем аўтамабіля.

На месцы дзяржінспектары затрымалі легкавік "Фальксваген-Гольф", у якім знаходзіліся трое грамадзян. У багажніку машыны была туша зайца-русака, незарэгістраваная наразная зброя калібру 5,6 міліметра з трыма патронамі і два асвятляльныя прыборы, злучаныя з акумулятарам.

На кукурузным полі паблізу вёскі Бялішчана Мсціслаўскага раёна работнікі Мсціслаўскай міжрайінспекцыі таксама заўважылі легкавік: ён рухаўся і асвятляў мясцовасць. Потым падчас руху з яго двойчы стрэлілі. Калі "Сітраен С-5" затрымалі, у ім былі два мужчыны, у аднаго з якіх у руках была зараджаная паляўнічая стрэльба. На заднім сядзенні знаходзіўся карабін "Лось-7" калібру 7,62 міліметра, у прымацаваным магазіне якога былі чатыры патроны, адзін патрон быў у патронніку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Не так рэйкі ляглі

З чыгуначнага палатна, якое знаходзіцца на тэрыторыі мазутнай гаспадаркі ААТ "Рагачоўскі МКК", невядомыя скралі рэйкі. Прычым зламыснікі зрабілі гэта ў будні дзень раніцай. Вага зніклага металу складае больш за дзве тоны. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, міліцыя хутка высветліла, што тры рабочыя згаданага прадпрыемства вырашылі зарабіць дадаткова здачай металалому, за які і сышлі рэйкі. Аднак збыць метал грамадзяне не паспелі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 8.50 кіроўца аўтамабіля, які праязджаў паблізу пасёлка Нарач у Мядзельскім раёне, звярнуў увагу на падазроную іншамарку "Рэно-19", што стаяла па праезнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика