Двое дарослых і малое дзіця загінулі на пажары ля Маладзечна
04.11.2011 16:00
—
ЧП
|
Двое дарослых і малое дзіця загінулі на пажары ля Маладзечна 4 лістапада на пажары ў вёсцы Якавічы Лебедзеўскага сельсавета загінулі двое дарослых і паўтарагадовае дзіця.
Пра гэта "РГ" паведаміла старшы інспектар Маладзечанскага РАНС Марына Ермакова. У Маладзечанскі раён яны – 37-гадовы мужчына, 21-гадовая жанчына і паўтарагадовае дзіця – пераехалі менш чым месяц таму. Засяліліся ў дом, які належыць сваякам мужчыны, але ў якім 10 гадоў ніхто не жыў. Наладзілі гаспадарку, пазнаёміліся с суседзямі, якія адгукаюцца пра загінулых станоўча. Пра пажар выратавальнікам у 4 гадзіны 11 хвілін па тэлефоне паведаміў мясцовы жыхар. Што стала прычынай пажару, установіць пракуратура. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 лістапада на пажары ў вёсцы Якавічы Лебедзеўскага сельсавета загінулі двое дарослых і паўтарагадовае дзіця. Пра гэта "РГ" паведаміла старшы інспектар... |
|