Плямы на Свіслачы. 21.by

Плямы на Свіслачы

09.11.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апоўдні ў нядзелю сталічным пажарным-выратавальнікам паведамілі пра не зусім звыклае для іх здарэнне: на Свіслачы, насупраць будынка 19 па праспекце Пераможцаў, бачныя масляністыя плямы невядомага паходжання.

Работнікі МНС з дапамогай бонавай загароды прадухілілі распаўсюджванне гэтых плям далей, уніз па цячэнні ракі. А неўзабаве выявілі і крыніцу забруджвання. Для прыбірання плям з паверхні Свіслачы давялося задзейнічаць два іласосы УП "Мінскводаканал" і тры гаспадарчыя цыстэрны ДВА "Гаррэмаўтадар Мінгарвыканкама". На выхадзе вады быў пастаўлены бон-загароджа УП "Мінскводаканал". Прычынай здарэння стала пранікненне плям праз загароджу ў канале-адстойніку УП "Гаррэмліўнесцёк" па вуліцы Даўмана. Са Свіслачы ўзялі пробы вады для аналізу.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апоўдні ў нядзелю сталічным пажарным-выратавальнікам паведамілі пра не зусім звыклае для іх здарэнне: на Свіслачы, насупраць будынка 19 па праспекце Пераможцаў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика