Пасажыры ў кювеце
16.11.2011
—
ЧП
|
Маршрутныя таксі даўно заваявалі папулярнасць у пасажыраў сваёй зручнасцю. Аднак ДАІ лічыць гэты від грамадскага транспарту высокааварыйным. 9 лістапада раніцай у Шклоўскім раёне паблізу вёскі Заходы перакулілася маршрутка "Магілёў—Горкі", якой кіравала 50-гадовая жанчына. Кіроўца не выбрала бяспечную хуткасць, не ўлічыла дарожныя ўмовы і пачала абгон на скрыжаванні. У выніку яна не справілася з кіраваннем, і маршрутка сутыкнулася з аўтамабілем "БМВ", які рухаўся ў спадарожным напрамку. Мікрааўтобус, у салоне якога было 11 пасажыраў, з'ехаў у кювет і перакуліўся. З траўмамі тры чалавекі шпіталізаваныя, яшчэ чацвёра звярнуліся да медыкаў па дапамогу. — Выпадкі, калі кіроўцы маршрутак правакуюць аварыі і ставяць пад пагрозу сваё жыццё і здароўе, а таксама бяспеку пасажыраў, на жаль, не адзінкавыя, — паведаміла інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Магілёўскай ДАІ Вольга Вяршубская. — Імкненне зрабіць як мага больш рэйсаў, а таксама канкурэнцыя на дарозе выклікаюць агрэсіўную манеру ваджэння: ад пачатку года на сумленні вадзіцеляў маршрутак 287 парушэнняў. Больш за паўсотні выпадкаў — спагнанні за перавышэнне дапушчальнай хуткасці. За кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 4 кіроўцы. І быў нават выпадак, калі за рулём маршрутнага таксі знаходзіўся вадзіцель без правоў. Ілона Іванова. Укралі цэлы сад...У пенсіянера з в. Батчы (Кобрынскі раён), які арандаваў плодагадавальнік, невядомыя ўкралі 16 саджанцаў абрыкосаў, 10 — яблынь і 5 — груш. А рэкорд зладзеі паставілі ў Драгічынскім раёне, калі ў беспрацоўнага з в. Людвінова выкапалі 1000 саджанцаў маліны, 15 — туі, 10 — яблынь ды прыхапілі яшчэ і веласіпед. Заведзена крымінальная справа. Сымон Свістуновіч. ...а З гаспадаркі пілыУ Аршанскі раённы аддзел унутраных спраў звярнулася кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі, якая паведаміла, што з тэрыторыі гаспадаркі нехта выкраў дзве цыркулярныя пілы. Страта ацэнена ў 5,6 мільёна рублёў. Падазраецца грамадзянін 1994 года нараджэння. Ён затрыманы. Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Падпаліла дзверы...У інтэрнаце СЗАТ "Кварцмелпрам", які знаходзіцца ў в. Хаціслаў (Маларыцкі раён) успыхнуў пажар. Высветлена, што рабочая мясцовага СВК саляркай абліла дзверы аднаго пакоя і падпаліла іх. Агонь патушылі. Страты нанесены на 2,5 млн рублёў. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маршрутныя таксі даўно заваявалі папулярнасць у пасажыраў сваёй зручнасцю. Аднак ДАІ лічыць гэты від грамадскага транспарту высокааварыйным. |
|