У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку. 21.by

У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку

21.11.2011 15:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вілейцы машына знесла павільён аўтобуснага прыпынку


Павільён прыпынку грамадскага транспарту “Райаграсэрвіс” збіла неўстаноўленая машына на вуліцы 1 Мая ў Вілейцы. Пра гэта ў міліцыю раніцай 21 лістапада заявіў дырэктар мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віктар Паўлоўскі.

Намеснік начальніка райаддзела міліцыі Вілейскага раёна Андрэй Дударчык расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне, па папярэдніх дадзеных, адбылося ў ноч з суботы, 19 лістапада, на нядзелю, 20 лістапада. Людзі не пацярпелі.

Па словах Андрэя Дударчыка, павільёну нанесеная значная шкода. Вадзіцель аўтамабіля, які збіў павільён, уцёк з месца здарэння. Віноўнік здарэння, а таксама магчымыя відавочцы не ўстаноўленыя.

На рэштках павільёна засталіся фрагменты фарбы аўтамабіля, які ўрэзаўся ў прыпынак аўтобусаў. Міліцыя просіць сведкаў здарэння і яго віноўніка пазваніць па тэлефоне дзяжурнай часці Вілейскага райаддзела ўнутраных спраў па нумары 8 (01771) 3-63-48 для высвятлення абставінаў здарэння. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павільён прыпынку грамадскага транспарту “Райаграсэрвіс” збіла неўстаноўленая машына на вуліцы 1 Мая ў Вілейцы. Пра гэта ў міліцыю раніцай 21 лістапада заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика