Дрэвы зачапілі некалькі машын
29.11.2011
—
ЧП
|
Учора мінчанам давялося прайсці выпрабаванне моцным ветрам. Яго напору не вытрымала некалькі дрэў. Адно ўпала на ўнутрыдваравой тэрыторыі па вуліцы Ландара, другое — на праезную частку па вуліцы А. Кашавога. У абодвух выпадках у выніку атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні тры легкавыя аўтамабілі. На Ландара "пад раздачу" трапілі "Опель Аскона" і "Шкода Фабія", на А. Кашавога — "Опель Корса". Пацярпелых не было. Паваленыя дрэвы прыбралі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора мінчанам давялося прайсці выпрабаванне моцным ветрам. Яго напору не вытрымала некалькі дрэў. Адно ўпала на ўнутрыдваравой тэрыторыі па вуліцы Ландара,...
|
|