Чачэрскі батанік
16.12.2011
—
ЧП
|
Пяць кішэняў, і кожная запоўнена здробненымі каноплямі. Нават аператыўнікі былі здзіўленыя, калі затрымалі 33-гадовага жыхара Чачэрска, напакаванага расліннай атрутай. Экспертыза пацвердзіла, што зялёная маса з'яўляецца марыхуанай. Усяго ў кішэнях штаноў і курткі было знойдзена каля 200 грамаў небяспечнага рэчыва. Цяпер праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні крыніцы паступлення наркотыку. Правяраецца і магчымасць дачынення затрыманага да распаўсюджвання канопляў. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць кішэняў, і кожная запоўнена здробненымі каноплямі. Нават аператыўнікі былі здзіўленыя, калі затрымалі 33-гадовага жыхара Чачэрска, напакаванага расліннай... |
|