Бабёр адкрыў памежнікам схованку кантрабандыстаў
16.12.2011
—
ЧП
|
Бабёр раскрыў тайнік кантрабандыстаў, дзе была схавана буйная партыя тытунёвых вырабаў. Тайнік знаходзіўся за 15 метраў ад беларускай мяжы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта. На рацэ Вілія невядомымі быў схаваны плыт з GРS-навігатарам, на якім знаходзілася 12 каробак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Промыслу кантрабандыстаў перашкодзіў бабёр. Ён зваліў дрэва, да якога быў прывязаны плот. Тавар канфіскаваны смаргонскімі памежнікамі. Цяпер праводзіцца работа па выкрыцці асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці. Усё жыццё за кратаміПажыццёвым зняволеннем пакараў Магілёўскі абласны суд забойцу сельскай сямейнай пары. Гэты прысуд аб'яўлены 14 снежня ў Чавусах. Гучнае забойства адбылося ў сёлетнім чэрвені ў вёсцы Галачова Чавускага раёна. Кампанія спажывала спіртныя напоі, а назаўтра раніцай цела гаспадара хаты знайшлі на прыступках, а ўнутры — нежывую жонку, на целе якой налічылі нямала нажавых раненняў. Вінаватым у забойстве прызналі мужчыну, які піў разам з парай. П'яная спрэчка вылілася ў забойства. Прычым вінаваты гвалтоўна пазбавіў чалавека жыцця ўжо не ў першы раз. У 21 год ён забіў пенсіянерку і адсядзеў за кратамі 12 гадоў. Праз год пасля вызвалення зноў забіў жанчыну і правёў у турме 15 гадоў. Восем гадоў таму выйшаў на волю і зноў забіў... адразу дваіх. Таму трэцяя судзімасць — ужо пажыццёвая. Алена Казлова. Аматары свежыныТрох трусоў выкраў з двара ў Доўску Рагачоўскага раёна непрацуючы грамадзянін, раней асуджаны за крадзеж. Ён не паспеў пазбавіць жывёл жыцця — пушыстыя звяркі канфіскаваны. Дарэмна меркаваў і жыхар Светлагорска, што яму сыдзе з рук крадзеж трох кароў дзяржаўнага прадпрыемства "Дварышчанскі" Жлобінскага раёна. Знойдзены таксама выкрадальнік двух парсючкоў з памяшкання свінагадоўчага комплексу "Зарэчча", што на Рагачоўшчыне. Ім, прынамсі, аказаўся работнік гэтага прадпрыемства. Куры "падвялі пад манастыр" жыхара пасёлка Рассветны Гомельскага раёна. 5 птушак, выкрадзеных з чужога падворка, загінулі заўчасна ад рукі раней судзімага зламысніка. Але яму цяпер не пазбегнуць адказнасці. Зноў сядзе на лаву падсудных і жанчына, якая ўкрала з прыватнага дома ў вёсцы Рагі Гомельскага раёна... свіную галаву. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабёр раскрыў тайнік кантрабандыстаў, дзе была схавана буйная партыя тытунёвых вырабаў. Тайнік знаходзіўся за 15 метраў ад беларускай мяжы, паведамілі БЕЛТА ў... |
|