Каб школьныя канікулы былі бяспечнымі
22.12.2011
—
ЧП
|
Ад 19 снежня па 8 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”. Пра гэта “РГ” расказаў інспектар маладзечанскай ДАІ Дзмітры Стасюлевіч. “У перыяд навагодніх святаў і школьных канікулаў узрастае колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Мэта акцыі – папярэджанне дзіцячага траўматызму”, – патлумачыў Дзмітры Стасюлевіч. У гэтыя дні супрацоўнікі ДАІ асаблівую ўвагу звяртаюць на папярэджанне парушэнняў дзецьмі правілаў дарожнага руху, дзеля чаго арганізоўваюць сумесныя рэйды з прадстаўнікамі аддзела адукацыі. Дзмітры Стасюлевіч нагадаў, што пратакол аб парушэнні правілаў складаецца на асобу, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту. Калі дзіцяці няма 16 гадоў, адпаведны пратакол складаецца на яго бацькоў, якіх чакае адказнасць па артыкуле 9.4 “Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Святлана ЦІШКО. Малюнак orljata.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 19 снежня па 8 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю “Бяспечныя канікулы”. |
|